Хакейны “Нёман” у авертайме саступіў салігорскаму “Шахцёру”

|

Першымі лік адкрылі гаспадары, на адзінаццатай хвіліне вызначыўся Раман Дастанка, які паспеў першы на дабіванне. Праз чатыры хвіліны “Нёман” зраўняў лік, намаганнямі Сяргея Маляўкі. У другім і трэцім перыядзе шайбаў гледачы не ўбачылі. А ўжо ў авертайме ўдача была на баку салігарчан. Арцём Каркоцкі рэалізаваў колькасную перавагу.

 

“Шахцёр” – “Нёман” – 2:1 АД (1:1, 0:0, 0:0, 1:0)

Шайбы закінулі:

1:0 – Раман Дастанка (Аляксандр Ляўко, Раман Маліноўскі) – 10:29

1:1 – Сяргей Маляўка (Ягор Сцяпанаў, Аляксандр Маляўка) – 15:01

2:1 – Арцём Каркоцкі (большасць) (Сяргей Стась, Яўген Баўкiн) – 61:38

 

15 лістапада “Нёман” гуляе з “Юнацтвам”, а 18 – з “Віцебскам”. А ўжо з 22 лістапада гарадзенцы адправяцца на Міжнародны турнір.

 

Хутка хакеістам гарадзенскага “Нёмана” трэба будзе ўдзельнічаць у Кантынетальным кубку ў Даніі, дзе каманда Дзмітрыя Краўчанкі будзе прадстаўляць Беларусь.

 

Здымак hcshahter.by