Помнік знакамітай мядзьвежай акадэміі з’явіцца ў Смаргоні
Над праектам працуе скульптар Уладзімір Церабун, які сам паходзіць са Смаргоні.
Майстар ужо сканчае мадэль скульптурнай кампазіцыі з гліны ў натуральную велічыню.
Ліццё ў чугуне выканаюць спецыялісты Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання.
Помнік мядзьвежай акадэміі завершыць добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі Смаргоні.
Усе працы фінансуюцца з мясцовага бюджэту.
Заснаваная Радзівіламі школа дрэсіроўкі дзейнічала ў Смаргоні ў 17 – сярэдзіне 19 стагоддзях.
У лепшыя гады ў ёй дрэсіравалі да 10 мядзьведзяў адначасова. Акрамя ўласных гадаванцаў прымалі жывёл ад прыватных асоб, якія аплочвалі працу, харчаванне і пражыванне дрэсіроўшчыка.
Навучанне доўжылася каля шасці гадоў і давала цудоўныя вынікі.
Выхаванцы Смаргонскай акадэміі паспяхова выступалі на кірмашах усёй Еўропы.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://news.21.by