Навагоднія дрэвы ў Гродне будуць каштаваць ад 50 да 86 тысяч рублёў
Елачныя кірмашы запрацуюць напярэдадні Каталіцкага Раства.
Найтанней навагоднія дрэвы абыйдуцца жыхарам Берасцейшчыны.
Там дрэўцы вышынёй да 1 метрабудуць каштаваць 39 700 рублёў, ад 1 да 2 метраў – 50 100.
Самыя дарагія елкі – у Віцебску: 60 000 – вышынёй да метра, 80 000 – да 2 метраў.
На Гарадзеншчыне кошты сярэднія.
Маленькія елачкі і сосны на елачных кірмашах будуць каштаваць 50 000, ад 1 да 2 метраў – 62 300, ад 2 да 3 метраў – 86 000 рублёў.
Непасрэдна ў лясніцтваў елкі можна будзе набыць крыху танней.
Дрэвы вышэй за3 метрамясцовыя лясгасы, у адрзненні ад гомельскіх, мінскіх, вцебскіх і магілёўскіх, прадаваць не плануюць.
Усяго ў Беларусі сёлета на продаж падрыхтавалі больш за 170 тысяч елак і соснаў.
Паводле http://www.belta.by