Літовец прыплыў у Беларусь у пошуках ратунку

|

Супрацоўнікам памежнай службы яго перадалі міліцыянеры Воранаўскага РАУС.

Высветлілася, што 23-гадовы жыхар Шальчынінкая напярэдадні вырашыў адпачыць у кампаніі знаёмых.

Кампанія выпівала непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы.

Паміж сябрамі ўзнікла спрэчка, якая скончылася бойкай.

Малады чалавек кінуўся ратавацца ў ваду. Пераплыўшы раку, ён апынуўся на беларускай тэрыторыі, дайшоў да бліжэйшага населенага пункта.

Літовец прызнаны парушальнікам дзяржаўнай мяжы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://img-fotki.yandex.ru