Гарэла гарадзенская сінагога
У 03.27 дыспетчар службы “101” атрымаў паведамленне аб пажары ў сінагозе. Дым з вокнаў заўважылі супрацоўнікі дэпартамента аховы, якія праязджалі ноччу побач з будынкам. На месца скіравалі сем пажарных разлікаў. Тушэнне пажару заняло каля гадзіны.
Як аказалася, пажар адбываўся ў памяшканні сталовай на другім паверсе: гарэла драўлянае перакрыцце. У гэты час начны вартаўнік знаходзіўся паверхам ніжэй у службовым памяшканні.
У выніку пажару пашкоджана перакрыцце паміж другім і трэцім паверхамі на плошчы 25 кв.м., пашкоджаныя новыя вокны, закопчаны фасад, залітыя вадой памяшканні на двух паверхах. У гэтай частцы будынка акурат праводзіўся рамонт. Найбольш верагодная прычына пажару – парушэнне правіл выкарыстання пячнога атаплення (загарэлася сажа ў коміне).
Інфармацыя і фота mchs.gov.by