На Гарадзеншчыне загінулі два раварысты
У Карэлічах мужчыну на ровары збіў спадарожны МАЗ.
Здарэнне адбылося на вуліцы Гастэла ў пачатку восьмай гадзіны раніцы, калі было яшчэ цёмна.
Раварыст памёр ў рэанімацыі праз 2,5 гадзіны пасля аварыі.
Як мог кіроўца не заўважыць чалавека ў спецыяльнай вопратцы – вызначыць следства.
У Лідзе раварыстка загінула каля 18 гадзін.
“Опель” збіў яе на вуліцы Рыбіноўскага, калі жанчына з роварам выйшла на праезджую частку справа па ходу руху аўтамабіля.
Жанчына загінула на месцы.
Яна ўвогуле была апранутая ў адмысловую салатавую камізэльку з флікерамі.
Асоба гэтай жанчыны застаецца нявысветленай.
На выгляд ёй 65-70 гадоў, сярэдняга целаскладу, рост 160-165 см, валасы кароткія з сівізной.
Паводле http://gaigrodno.by