З гэтага і пачынаецца любоў да футбола: гульцы “Нёмана” наведалі дзіцячую трэніроўку

|

Юныя футбалісты старанна рыхтаваліся да сустрэчы з майстрамі. Прадстаўляць дарослых футбалістаў нават і не прыйшлося. Эссаме пазналi адразу ж, а вось маладога панамца не ўсе, бо футбаліст у гэтым сезоне яшчэ не гуляў у складзе каманды.

Але пасля вытанчанага жанглявання Лары дзеткі зразумелі з кім маюць справу.

Дасведчаныя хлопцы вырашылі згуляць з юнымі футбалістамі. Эссаме назваў сваю каманду “Чэлсі”, а Лара – “Манчэстар”. Кожная каманда старалася па-свойму, у кагосьці атрымоўвалася, у кагосьці не. Але ў выніку ўсе засталіся задаволеныя.

Пасля гульні дзеці вырашылі павіншаваць Эсамме з днём нараджэння, якое нядаўна адзначаў камерунскі паўабаронца. Падарункі былі ў выглядзе малюнкаў.

Не абыйшлося і без чарговай фотасесii і аўтографаў. І дарослыя, і юныя футбалісты былі задаволеныя.

Часцей бы так, бо з гэтага і пачынаецца любоў да футбола.

 

Здымкі kick-off.by