У Гродне афіцыйна каля 880 беспрацоўных і 2800 вакансій
Паводле звестак упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, піша БелТА, цягам год да 85% вакансій складалі працоўныя спецыяльнасці. Попыт на спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй – 400-500 вакансій.
Інжэнеры, бухгалтары, выхавацелі ў дзіцячых садках, медсёстры патрэбныя ўвесь час – спецыялістаў не прывабліваюць нізкія заробкі.
Па звестках на лістапад, больш за 60% вакансій – праца для кваліфікаваных працоўных, 17% – для спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, 19% – для некваліфікаваных кадраў.
Павышаны попыт на кваліфікаваных прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, павароў, афіцыянтаў.
У дэфіцыце таксама будаўнікі, токары, аўтаслесары, кіроўцы, швачкі.
Шукаюць працу праз цэнтр занятасці найчасцей мужчыны сярэдняга ўзросту з сярэдняй адуацыяй і моладзь.
Паводле http://www.belta.by