Да новага года на гарналыжным курорце каля Гродна з’явяцца першыя 3 трасы

|

Будоўля пачалася  ў кастрычніку мінулага года побач з агратурыстычным маёнткам “Каробчыцы” па праекце “Гроднаграмадзянпраекта”.

У бліжэйшы месяц скончыцца ўладкаванне трох спускаў: гарналыжнага  з нахілам у 40 градусаў і працягласцю 450 м, сярэдняй складанасці пад ухілам 12 градусаў і працягам 350 м, кароткай дзіцячай трасы працягам 250 метраў.

Для дзяцей абсталююць таксама трасу, па якой можна будзе з’ехаць на спецыяльных санках.

Снег для курорта будуць вырабляць чатыры амерыканскіх снегагенератара магутнасцю да 35 кубаметраў штучнага снегу за гадзіну.

Побач з трасамі абсталяваная стаянка на 500 аўто.

Да 1 студзеня здадуць у эксплуатацыю  адміністратыўны корпус з пунктам пракату рыштунку, распранальні, прыбіральні, тэхнічныя памяшканні.

Першых наведнікаў гарналыжны корпус  прыме ўжо ў 2014 годзе, пасля фармавання штату супрацоўнікаў, адкрыцця кропак харчавання.

 

Паводле http://belta.by