У галерэі “Крыга” – зімовая выстава і лютневая музыка

|

Мастак прадставіць створаныя цягам апошніх месяцаў пейзажы. Краявіды Браслаўшчыны, Гарадзеншчыны, Польшчы – мясціны, дзе аўтар бываў калісьці, – адлюстраваныя ў канцы восені – пачатку зімы.

 

Вацлаў Рамашка скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, жыве і працуе ў Гродне. Сябра Таварыства польскіх мастакоў на Беларусі.

 

Вернісаж адбудзецца 3 снежня ў 17.00.

Вядомы гарадзенскі гітарыст Уладзімір Захараў парадуе гасцей імпрэзы музычнымі кампазіцыямі на лютні.

Выстава будзе доўжыцца з 3 да 14 снежня.