У Гродне ўрачыста запаляць ханукальныя свечы

|

Пачнецца імпрэза запальваннем ханукальных свечаў. У харальным зале выступяць гурт “Барух-бэнд” і музыка Барыс Ідзельчык. Госці змогуць пачаставацца святочнымі прысмакамі, дзеці – паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.

 

Святкаванне Ханукі пачнецца 1 снежня ў 17.00, у будынку Вялікай харальнай сінагогі, вул. Вялікая Траецкая, 59А.

 

Свята ладзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Праграмы Іудэя-Хрысціянскага Дыялогу “Шомер Інтэрнешнл” у Беларусі.

 

     
  Чытай на “Тваім стылі”: як святкавалі Хануку ў Гродне ў мінулым годзе.