Сяргей Саладоўнікаў: “Я хачу зрабіць такую каманду, каб у Гродна баяліся ехаць!”
Такія вядомы спартовыя выданні як pressball.by і goals.by напісалі пра магчымы пераход гарадзенцаў у склад футбольнага клуба “Шахцёр”. Гаворка ідзе пра галоўнага трэнера “Нёмана” Сяргея Саладоўнікава і пра некалькіх перспектыўных гарадзенскіх футбалістаў.
На ўсе гэтыя чуткі, галоўны трэнер “Нёмана” адказаў так:
“Давайце лепш займацца справай, чым каментаваць чуткі з інтэрнэту. Нас у нядзелю чакае апошні матч гэтага сезону. На дадзены момант я з’яўляюся галоўным трэнерам гарадзенскага клуба і нікуды сыходзіць не збіраюся”.
Таксама на трэніроўцы Саладоўнікаў запэўніў сваіх падапечных, што гэта ўсяго толькі чуткі.
Нагадаем, раней Сяргей Саладоўнікаў заявіў: “Я хачу зрабіць такую каманду, каб у Гродна баяліся ехаць!”
Эссаме, адзін з гульцоў, пра якога таксама пайшлі чуткі аб пераходзе ў “Шахцёр”, адказаў нам так: “Я нічога пра гэта не ведаю. Бачыў у інтэрнэце такую інфармацыю, але нічога не ведаю”.
Першага снежня “Нёман” будзе гасціць у Салігорску, дзе правядзе апошні матч сезону.