Абласное дэрбі: хакеісты “Нёмана” грамяць “Ліду”

|

Нагадаем, зусім нядаўна супернікі сустракаліся ў Гродне, тады гаспадары лёду толькі мінімальна здолелі абыграць гасцей – 2:1. Але цяпер “Нёман” рэалізаваў усе свае моманты і абыграў свайго малодшага брата з лікам 10:1.

У складзе пераможцаў Віктар Андрушчанка набраў 6 (2 +4) ачкоў, абаронца Андрэй Глебаў набраў 4 (1 +3) балы, Вячаслаў Лісічкін набраў 3 (2 +1) ачкі, Павел Баярчук аддаў тры галявыя перадачы, а Аляксандр Паўлавіч аформіў дубль.

У складзе прайграўшых  шайбу закінуў Канстанцін Ластавецкі.

“Ліда” – “Нёман”  1:10 (1:3, 0:3, 0:4)

 

Шайбы закідвалі:

0:1 Іван Мядзел (Яраслаў Масленікаў, Дзмітры Панцыраў) 3:21

0:2 Вячаслаў Лісічкін (большасць) (Віктар Андрушчанка, Андрэй Глебаў ) 8:11

0:3 Віктар Андрушчанка (Павел Баярчук, Аляксей Бадун) 19:09

1:3 Канстанцін Ластавецкі (Дзмітрый Хілько) 19:50

1:4 Віктар Андрушчанка (большасць ) (Андрэй Коршунаў, Вячаслаў Лісічкін) 24:22

1:5 Сяргей Дрозд (Андрэй Глебаў ) 32:47

1:6 Вячаслаў Лісічкін (большасць ) (Павел Баярчук, Віктар Андрушчанка ) 36:23

1:7 Аляксандр Паўлавіч (Уладзімір Міхайлаў, Віктар Андрушчанка) 42:07

1:8 Андрэй Глебаў (большасць ) (Павел Баярчук, Віктар Андрушчанка ) 47:32

1:9 Сяргей Маляўка (Андрэй Глебаў ) 49:24

1:10 Аляксандр Паўлавіч (Сяргей Дрозд, Андрэй Коршунаў) 59:42

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:

 

“Сёння , як і ў папярэдняй гульні з “Лідай”, мы стварылі шмат момантаў.  Але калі дома мы іх не рэалізавалі, то зараз змаглі зрабіць гэта. Натуральна, што калі каманда рэалізоўвае свае моманты, будзе і вынік. Плюс да ўсяго, надзейна згулялі ў абароне.

Проста, калі гульня атрымліваецца, то атрымліваецца і забіваць. Пастараемся перанесці падобную рэалізацыю і на наступныя матчы”.

 

Гэтак жа варта расказаць і аб інтэрв’ю Ігара Брыкуна праграме “Авертайм”. У праграме галкіпер “Нёмана” кажа пра ўсё, акрамя спраў сваёй каманды. Ігар Брыкун распавядае аб міні-футбольных навыках, пра більярд з чэмпіёнам свету па барацьбе, пра савецкія фільмы і сваю сям’ю, а таксама тлумачыць, чым ён падобны на вялікага энхаэлаўца Марціна Бродэра.

 

Здымкі lidanews.by