Гарадзенскі “Нёман” нечакана саступіў у Наваполацку
Не паспелі гарадзенскiя заўзятары забыць разгромнае паражэнне “Ліды”, як “Нёман” неспадзявана прайграе “Хіміку”. Нагадаем, гэта ўжо другое паражэнне гарадзенцаў у Наваполацку.
“Хімік-СКА” – “Нёман” – 2:1 (2:0, 0:1, 0:0)
У першым перыядзе гаспадары двойчы паразілі вароты Брыкуна дзякуючы дакладным ударам Арцёма Землянкiна і Арцёма Ляўшы. У другім перыядзе “Нёман” здолеў адыграць адну шайбу, вызначыўся Андрэй Макроў. Але гэтага было мала. У заключнай дваццаціхвілінцы гледачы шайбаў не ўбачылі. Выніковы лік 2:1 на карысць гаспадароў.
Шайбы закідвалі:
1:0 Арцём Землянкiн (Дзмітры Парахонька, Віталь Валуй) 3:34
2:0 Арцём Ляўша (Віталь Валуй, Валянцін Эберт) 16:04
2:1 Андрэй Макроў (Аляксандр Усенка ) 31:15
У турнірнай табліцы “Нёман” займае другое месца з 72 ачкамі ў актыве. На першым месцы хакеісты сталічнага “Юнацтва”. Яны маюць у сваім актыве 77 ачэй, але пры гэтым у мінчан на адну гульню больш, чым у “Нёмана”.
Здымак hcneman.by