Дзе ў Гродне можна будзе купіць елку? Мапа елачных кірмашоў горада
Усе кірмашы будуць працаваць на тых самых месцах, што і год таму. Елкі можна будзе набыць з 20 да 31 снежня. Кошт 65 000 – 130 000, у залежнасці ад памеру дрэўца.
Месцы продажу елак глядзіце на мапе і ў спісе ніжэй.
Ленінскі раён
1. вул. Фестывальная (на терыторыі гродзенскага лясгаса)
2. БЛК (ля міні-рынку “Фарты”)
3. вул. Горкага (ля крамы “Нарач”)
4. вул. Ліможа (на аўтастаянцы ля “Еўраопта”)
5. вул. Таўлая (ля дома №30Б)
6. вул. Дзяржынскага (ля міні-рынку “Дзевятоўка”)
7. вул. Ажешкі (ля крамы “Біруза”)
8. вул. Савецкая (ля Дома прафсаюзаў)
Кастрычніцкі раён
1. вул. Суворава (на терыторыі Нёманскага лясніцтва)
2. вул. Паповіча (ля крамы “Каскад”)
3. пр-кт Кляцкава (ля крамы “Ружовы фламінга”)
4. вул. Соламавай (ля міні-рынка “Фолюш”)
5. пр-кт Касманаўтаў (ля аўтавакзала)
6. пр-кт Касманаўтаў (ля “Алмі”)
7. пр-кт Купалы (ля крамы “Брэст”)
8. Індурская шаша (ля крамы “Вішнявец”)
9. вул. Паўднёвая (канчатковы прыпынак)
10. вул. Напалеона Орды (ля дома № 11)
11. вул. Стралковая, 21 (ля крамы “Родная Старана”)
Здымак Леаніда Шчаглова, БелТА