Гарадзенскія хакеісты абыгралі “Віцебск” з лікам 2:0
У складзе пераможцаў шайбы закідвалі Дзмітры Панцыраў і Андрэй Макроў.
“Віцебск” – “Нёман” 0:2 (0:1, 0:1, 0:0)
Шайбы закідвалі:
0:1 Дзмітры Панцыраў (Аляксандр Паўлавіч, Андрэй Глебаў ) 9:15
0:2 Андрэй Макроў (Аляксандр Усенка, Павел Баярчук) 24:20
Пасля матчу Дзмітры Краўчанка:
“Кантроль шайбы быў даволі вялікі, але тое, што моманты былі пустыя, то бок, не было накіраванасці на дажыманне момантаў – гэта не ідзе гульцам у плюс. Застаецца толькі больш магутна даносіць да нашых нападнікаў, што ёсць момант – ён павінен быць рэалізаваны”.
Варта адзначыць, што ў апошні час хакей у Беларусі перастаў карыстацца вялікай папулярнасцю. І гэта перад самым чэмпіянатам свету па хакеі, якi будзе праходзiць у Мінску.
Займальны запіс выйшаў на блогу goals.by пра маркетынг у клубах і пра папулярнасць чэмпіянату ў цэлым. Магчыма, аўтар шмат у чым мае рацыю. Як вы лічыце? Вось фрагмент тэкста:
“У Беларусі прыкладам можа служыць “Нёман”. У сезоне-2008/09 каманда выступала так сабе і збірала на трыбунах нешта каля тысячы чалавек, але калі ў Гродна прыйшлі вялікія грошы, а з імі перамогі, то пацягнуліся і гледачы. Не сказаць каб масава, але пацягнуліся. Зараз сітуацыя, мяркуючы па ўсім, зменіцца на адваротную – і мне жудасна крыўдна, што за гэтыя гады клуб з такімі традыцыямі не зрабіў нічога, каб прымножыць сваю папулярнасць. Ды там заўзятары робяць больш! Рэспект ім, дарэчы, вось за гэта хаця б.
Скончацца грошы, перамогі – і што далей? Групка людзей на трыбунах настальгуе па ранейшых часах, як у Магілёве?”
Безумоўна, iдзе час перамен. Эпоха Сямёна Шапіры скончылася, а чаго нам чакаць ад новага старшыні? Як гэта не сумна, але амаль увесь наш спорт залежыць ад яго. Будуць грошы – будуць і перамогі…
З футболам быццам бы дамовіліся – Саладоўнікава пакінулі. А што з хакеем? Ці будуць нас па- ранейшаму радаваць нашыя хакеісты? Ці будзе свята ў Гродне, ці наадварот – “Нёман” будзе змяншаць абароты і ператварацца ў сярэднячка? Пра гэта мы хутка даведаемся.