Лявон Вольскі і Павел Аракелян выступілі ў Гродне
Лявон Вольскі, якому дапамагаў вядомы джазавы саксафаніст і кларнетыст Павел Аракелян, выканаў песні ці не з усіх праектаў, у якіх удзельнічаў. Былі і мроеўска-энэрэмаўскія кампазіцыі, і цэлы блок песен з “Народнага альбому”, хіты “Крамбамбулі” ды іншыя. З праекта “Такога няма нідзе” Вольскі выканаў “Ролю героя”, з “Я нарадзіўся тут” – загалоўную кампазіцыю. Даўніх аматараў творчасці Лявона павінны былі парадаваць яшчэ мроеўская “Зямля” ды “Бывай” з самага першага альбома N.R.M.
Асабліва да месца ў гарадзенскім памежным кантэксце прагучала песня “Фальксваген Пасат Універсал” пра лепшую машыну для “саляравозаў” і кантрабандыстаў.
Канцэрт сабраў у традыцыйнай зале па вул. Будзёнага 48а столькі наведнікаў, што тыя, хто спазніўся, нават не змаглі зайсці ў залу – дзверы адчыняліся з вялікай складанасцю.
Здымкі Яна Лялевіча