Зробім Гродна культурнай сталіцай разам!

|

У сустрэчы возьмуць удзел прадзюсар, арт-дырэктар Віталь Броўка з Віцебска, культурніцкі мэнэджар, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Юры Стукалаў з Магілёва, а таксама прафесійныя мэнэджары культурніцкіх праектаў, прадстаўнікі ўстановаў культуры Гродна.

 

Тэма гаворкі мае і перадгісторыю, і нацыянальны маштаб. З 2010 года ў Беларусі з’явілася традыцыя вызначаюць культурныя сталіцы. У наступным годзе (пасля Полацка, Гомеля, Нясвіжа і Магілёва) такі статус будзе мець Гродна.

 

Грамадска-культурную акцыю распачало Міністэрства культуры, а на месцах яе рэалізуюць абласныя выканаўчыя камітэты. Актывiзацыя творчай ініцыятывы, прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, стварэнне ўмоваў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця праз сферу культуры – такія мэты акцыі “Культурная сталіца Беларусі” прапісаныя ў адпаведным Палажэнні Мінкульта.

 

Якую карысць могуць прынесці грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і творчыя аб’яднанні, каб Гродна быў у наступным годзе культурнай сталіцай не намінальна, а рэальна? Ці зможа высокі іміджавы статус горада аб’яднаць тых, хто стварае культуру прафесійна і на грамадскіх пачатках?

 

Ці знойдзецца ў плане мерапрыемстваў у рамках акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі ў 2014 годзе” месца для сумесных дзеянняў творцаў, культурных мэнаджараў і чыноўнікаў?

 

Гэтыя ды іншыя пытанні, адказы на якія могуць узбагаціць культурніцкі фон будучай культурнай сталіцы, будуць абмеркаваныя падчас гутаркі ў чацвер, 12 снежня.


Сустрэча адбудзецца 12 снежня ў кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшкі, 25).

Пачатак у 18.30.

 

Даведкі: +375 29 106 85 94, Хрысціна Марчук, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гарадзенскім рэгіёне.