Няпростая перамога над “Шахцёрам”

|

У першым перыядзе госці адкрылі лік, вызначыўся Ігар Шведаў. Толькі ў другім перыядзе гарадзенцам атрымалася ўраўняць рахунак, на гэта спатрэбілася дзве хвіліны. Спачатку Яраслаў Крыстэк зраўняў лік, а пасля Аляксей Бадун і зусім вывеў “Нёман” наперад. У трэцім перыядзе гледачы шайбаў не ўбачылі. Выніковы лік 2:1 на карысць “Нёмана”.

 

“Нёман” – “Шахцёр” – 2:1 (0:1, 2:0, 0:0)


Шайбы закінулі:

0:1 – Ігар Шведаў (большасць) (Ігар Карабанаў, Раман Маліноўскі) 10:15

1:1 – Яраслаў Крыстэк (Аляксандр Усенка, Андрэй Макроў) 37:49

2:1 – Аляксей Бадун (без перадач) 39:38

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:

“Матч быў напружаны да самай апошняй секунды. “Шахцёр” навязаў агрэсіўную гульню ў нашай зоне і тым самым затармазіў развіццё нашых нападаў, што прывяло да мноства страт з нашага боку і не дазволіла паказаць нашы моцныя бакі. Тое, што рэалізавалі два моманты, гэта добра, улічваючы, колькі ў нас траўміраваных, матч нагадваў паядынак плэй-оф. Абедзве каманды сёння хацелі перамагчы, мы настройваліся на гульню…”