Выратаванне ашмянскага каня
Сігнал пра тое, што ў склеп адной з хат вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна праваліўся конь, прыйшоў у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Ашмянскага раённага адзялення па надзвычайных сітуацыях сёння раніцай. Выратавальнікам давялося на месцы выкарыстоўваць бензарэз, каб пашырыць праём у падлозе, пасля чаго сумеснымі намаганнямі шасці чалавек каня выцягнулі на паверхню.
Як паведамілі ў МНС, жывёла належыць мясцоваму СПК.
Па ўсім відаць, конь забрыў у нежылую хату выпадкова…
Паводле БЕЛТА