Эстонцы наладзілі нелегальную перапраўку в’етнамцаў праз беларускую мяжу
Спачатку за спробу нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух грамадзян В’етнаму. Праз некалькі гадзін побач з лініяй мяжы затрымалі двух эстонцаў.
Высветлілася, што адзін з іх спецыяльна прыехаў у Беларусь, каб арганізаваць дастаўку з Масквы ў Астравец групы нелегалаў і дапамагаў ім дабрацца да мяжы. Яшчэ двух удзельнікаў групы знайшлі пазьней памежнікі.
За арганізацыю незаконнай міграцыі грамадзяніну Эстоніі пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
Паводле belta.by
Здымак topwar.ru