Рэдакцыю “Газеты Слонімскай” высяляюць

|

Прычына — пажарныя службы забараняюць далейшую эксплуатацыю паверха, паведамляе Радыё «Свабода».

 

Рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук тэрмінова шукае ў горадзе новае памяшканне, каб не спыняць выхаду газеты.

У іншым месцы рэдакцыя мае яшчэ адно невялікае памяшканне, але там усю рэдакцыю размясціць немагчыма.

Іван Шэга арандуе памяшканне для сваёй інфармацыйна-кансультацыйнай установы «Шэгамэдкансульт» усяго некалькі месяцаў.

У гэтай установе доктар штодзень дае бясплатныя кансультацыі хворым людзям.

Ён кажа, што не збіраецца высяляцца:

Я заключыў з адміністрацыяй рынку дамову пра арэнду памяшкання на тры гады. Таму высяляцца пасля некалькіх месяцаў арэнды не збіраюся.

Высяляцца я буду толькі праз суд. А сёння да мяне на прыём прыйшло шмат хворых людзей, і я працягваю іх кансультаваць.

 

Здымак http://www.svaboda.org