Міністранты абкрадалі касцёл разам са знаёмым крымінальнікам
Следчыя і эксперты вызначылі, што злодзей увайшоў у касцёл праз запасны ўваход, дзверы якога зачыняліся знутры пры дапамозе скрутка провалакі.
Першымі падазраванымі сталі 12-13-гадовыя мясцовыя міністранты.
Высветлілася, што падлеткі кралі грошы цягам некалькіх месяцаў.
У час набажэнства адкручвалі провалаку на дзвярах запаснога ўваходу, а пасля ад’езда святара вярталіся ў храм.
Яны бралі са скарбонкі 100-200 тысяч рублёў, спадзеючыся, што гэтага ніхто не заўважыць.
Пра сваё вынаходніцтва падлеткі распавялі 18-гадоваму прыяцелю, раней асуджанаму за крадзеж і рабаўніцтва.
Спачатку той двойчы ўдзельнічаў у агульных “набегах” на касцёл (бралі па 300 тысяч рублёў), а затым вырашыў дзейнічаць самастойна.
У той дзень святар пакінуў ключ у дзвярах свайго кабінета.
Крымінальнік абшукаў мэблю і знайшоў даляры, расійскія і беларускія рублі.
Расійскія не ўзяў, а астатняе забраў цалкам.
На момант затрымання паспеў прагуляць каля 3 мільёнаў рублёў.
Цяпер і ён, і ягоныя непаўналетнія саўдзельнікі, праходзяць падазраванымі ў крымінальнай справе.
Паводле http://www.respublika.info