ЕС уводзіць новы “Візавы кодэкс”

|

Паводле новага закону, кошт візы для асоб ва ўзросце 12 год і старэйшых будзе 60 еўра, для дзяцей ад 6 да 11 год – 35 еўра, да 6 год – бясплатна. Таксама бясплатныя візы атрымаюць групы школьнікаў, што выязджаюць на навучанне, вучоныя, прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, удзельнікі навуковых і спартыўных мерапрыемстваў.

Рашэнне аб выдачы візы павінна будзе прымацца цягам 15 дзён, а адмова павінна быць абгрунтаванай. На адмову можа быць пададзеная скарга.

Візавы кодэкс уступіць у сілу праз 20 дзён пасля публікацыі. Для краін, якія маюць асобныя ўмовы з Еўрасаюзам, як Малдова, Украіна ці Расія, кошт візы застанецца на ўзроўні 35 еўра.

Паводле БЕЛТА