П’яны кіроўца каля Гродна пайшоў у лабавую, а пасля папрасіў расстрэлу

|

У вёсцы непадалёк ад Гродна на роўнай дарозе лоб у лоб сутыкнуліся Фіят і Фальксваген. Кіроўца апошняга, паводле відавочцаў, упэўнена рухаўся па сустрэчнай паласе.

 

Ён і справакаваў аварыю. Сам не атрымаў ані драпіны, затое кіроўца Фіята трапіў у рэанімацыю са шматлікімі пераломамі.

 

Калі, ужо ў будынку ДАІ, вінаваты ў аварыі пачаў разумець, што адбылося, ён папрасіў паперу і напісаў заяву. Прызнаўшы сваю віну, адзначыў, што ўсё здарылася з-за складаных узаемадачыненняў з каханай, і папрасіў для сябе вышэйшай меры пакарання.

 

Дакумент далучаны да матэрыялаў праверкі.

 

Паводле gaigrodno.by