У Гродне правялі кірмаш вакансій для жанчын-пенсіянерак
Вакансіі прадстаўлялі супрацоўнікі прадпрыемстваў, якім не хапае працаўнікоў.
Праблем з пошукам працы няма ў тых, хто згодны папрацаваць дворнікам, мойшчыкам посуду, санітарам, слесарам-сантэхнікам, поварам, ліфцёрам і памочнікам выхавацеля ў дзіцячым садку.
Часам арганізацыі, якія спадзяюцца знайсці маладых працаўнікоў на мізэрныя заробкі, спецыяльна пазначаюць у заяўцы: “можна пенсіянера”.
Сярод плюсаў прадстаўнікоў старэйшага пакалення кіраўнікі пералічваюць таксама адказнасць і прафесійны досвед.
Служба занятасці невыпадкова імкнецца вярнуць на рынак працы пенсіянераў: у Гродне амаль 2500 вакансій застаюцца незанятымі, а нямала жанчын пенсійнага ўзросту гатовыя працаваць.
Для многіх важны любы дадатковы прыбытак. І часта бабулі і дзядулі згаджаюцца на працу, якая не здавальняе маладых амбіцыйных працаўнікоў.
Кірмашы для піенсіянераў у Гродне служба занятасці збіраецца праводзіць рэгулярна.
Паводле камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, на Гарадзеншчыне жыве больш за 290 тысяч пенсіянераў. 61 500 з іх працуе – у асноўным гэта жанчыны (40 000).
Паводле http://grodnonews.by
Здымак http://gdb.rferl.org