Гарадзенскіх філолагаў хочуць перапрафіляваць у настаўнікаў пачатковых класаў
У час разгляду на пасяджэнні выканкама пытання выканання ў Гродне праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі, чыноўнік адзначыў, што ў горадзе павялічваецца колькасць першакласнікаў (сёлета – 3437, у 2008 годзе – 3216).
Пры гэтым агульная колькасць школьнікаў за 6 гадоў скарацілася з 35 300 чалавек да 33 900.
“Трэба перапрафіляваць настаўнікаў на вакансіі, якія вызваліліся, а магчыма – вырашаць пытанне мабільнай перакваліфікацыі педагогаў на стадыі прафпадрыхтоўкі на ўзроўні педагагічных ВНУ”, – адзначыў Сяргей Ламека.
Начальнік аддзела адукацыі распавёў пра найбольш актуальныя задачы развіцця адукацыі ў Гродне.
Сярод іх – павелічэнне колькасці педагогаў, якія маюць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій з сённяшніх 25% да 40% у чэрвені 2014 года.
Усе школьныя бібліятэкі плануецца пераўтварыць у інфармацыйныя цэнтры з кампутарамі і капіравальнай тэхнікай, электроннымі падручнікамі, стварыць медыятэкі і электронныя прадметныя базы.
Да пачатку наступнага навучальнага года кампутарамі павінны быць забяспечаны не менш за 30% працоўных месцаў навучэнцаў і 40% працоўных месцаў настаўнікаў у прадметных кабінетах.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://gravidochnyfodd.se