У Слонімскім раёне “Аўдзі А8” пратараніла машыну ДАІ і з’ехала
Машына рухалася на вялікай хуткасці, ударыла ў заднюю частку аўтамабіля ДАІ не тармозячы і не змяняючы кірунка руху.
Патрульны аўтамабіль падкінула ў паветра. Праляцеўшы некалькі метраў ён перакуліўся ў кювеце.
“Аўдзі” знікла ў кірунку Слоніма.
Відавочцы кінуліся на дапамогу супрацоўнікам ДАІ, заціснутым у салоне.
Яны атрымалі лёккія пашкоджанні.
Па трывозе падняўся ўвесь асабовы склад Слонімскага аддзела ДАІ.
У 5 гадзін раніцы вінаватага кіроўцу знайшлі ў прыдарожнай кавярні. Ён выпіваў разам з пасажырам.
Абое спачатку зрабілі выгляд, што не разумеюць, з-за чаго іх затрымліваюць, але пазьней прызналі сваю віну, і тое, што хуткасць “Аўдзі” у час сутыкнення перавышала 200 км/г.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак http://autogrodno.by