У Гродне з’явіцца першы музей вуснай гісторыі

|

Кіраўнік праекта – загадчык кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Піваварчык.

 

Віртуальны музей будзе прысвечаны падзеям ХХ стагоддзя на тэрыторыі Гарадзеншчыны, Віцебшчыны і Латгаліі (Латвія).

Відэаінтэрвью, аўдыёзапісы, фатаграфіі відавочцаў падзей, тэкставыя матэрыялы – зборам інфармацыі займаюцца студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. У часе падрыхтоўчай працы плануецца сабраць больш за 300 адзінак.

 

Музей дазволіць сістэматызаваць і захаваць гістарычную памяць некалькіх пакаленняў людзей, унікальныя звесткі пра міжэтнічныя адносіны на памежных тэрыторыях Беларусі і Латвіі, падзей польскага перыяду гісторыі мінулага стагоддзя, вайны партызанскага руху, ваеннага побыту і гісторыі паваенных гадоў.

Галоўныя партнёры ГрДУ у праекце “Папулярызацыя цэнтраў вуснай гісторыі на прыгранічнай тэрыторыі Латвіі і Беларусі” – Даўгаўпілскі ўніверсітэт і латвійскі цэнтр прасоўвання інавацый і развіцця. Беларусі бок атрымаў на рэалізацыю праекта 79.9 тысячы еўра.

Выніковая канферэнцыя пройдзе ў Гродне вясной 2014 года, тады ж завершацца ўсе працы па праекце.

 

Паводле http://www.belta.by