У Пышках адкрылі каток, які будзе працаваць круглы год
Лёд адпавядае ўсім стандартам, а дзякуючы аўтаматызацыі, яго ўтрыманне абыйдзецца танней, чым у Лядовым палацы.
Новы каток стане пляцоўкай для трэніровак дзіцячай спартыўнай школы, што працуе пры Гродзенскім цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. У Пышках змогуць займацца аматарскія каманды, а таксама знойдзецца час для аматараў пакатацца на каньках.
Пры катку абсталяваныя распранальні, пакоі для захоўвання інвентару, медкабінет.
2 тыдні таму каток са штучным пакрыццём з палімерных пліт запрацаваў на Савецкай плошчы.
Першымі яго апрабавалі навучэнцы школы алімпійскага рэзерву.
Паводле http://grodnonews.by