Гарадзенка заплаціла віртуальнаму махляру 500 даляраў за аздараўленне маці
42-гадовай жыхарцы Гродна аферыст паабяцаў вярнуць здароўе яе маці.
Пацярпелая пералічыла за мяжу больш за 500 даляраў.
Калі аферыст перастаў выходзіць на сувязь, а здароўе маці не палепшыла, жанчына звярнулася ў міліцыю.
З такім відам інтэрнэт-махлярства гродзенскія праваахоўнікі сутыкнуліся ўпершыню.
Звычайна ахвярамі махляроў робяцца ахвотныя набыць аўтамабіль альбо “пераможцы” розных латарэяў.
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага кімітэту распачаў крымінальную справу па ч.1 арт.209 (махлярства).
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.segodnya.ua