Першай ахвярай петардаў у гэтым сезоне на Гарадзеншчыне стаў школьнік

|

Сямікласнік распавёў, што знайшоў петарду на стадыёне школы, падпаліў і кінуў для выбуху ў трубу, якая тырчэла з зямлі.

Петарда не выбухнула. Тады хлопчык нахіліўся да трубы, і ў гэты момант адбыўся выбух.

Школьнік вярнуўся дамоў, і толькі калі яму пагоршала, бацькі звярнуліся ў шпіталь.

Падлетка шпіталізавалі, ягоны стан ацанілі як “здавальняючы”.

Гэта першы ў гэтым сезоне выпадак на Гарадзеншчыне, калі чалавек пацярпеў ад неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай.

Паводле http://mchs.gov.by