“Нёман” на выездзе громіць “Гомель”
У чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату Беларусі гарадзенскі “Нёман” у гасцях разабраўся па-майстарску з “Гомелем” з лікам 6:2.
У складзе пераможцаў закінулі Яраслаў Масленікаў, Віктар Андрушчанка, Яраслаў Крыстэк, Станіслаў Лапачук, Сяргей Маляўка і Андрэй Коршунаў. У “Гомеля” вызначыліся Яўген Хузееў і Аляксандр Еронаў.
“Гомель” – “Нёман” 2:6 (1:3, 1:1, 0:2)
Шайбы:
00.42 0:1 – Крыстэк (Коршунаў , Макроў)
04.08 0:2 – Андрушчанка (Лопачук, Коршунаў)
08.47 0:3 – Масленікаў (Панцыраў – мен.)
13.49 1:3 – Хузееў
21.00 2:3 – Сянькевіч (Мусіенка, Еронаў)
39.08 2:4 – Лопачук (Баярчук, Андрушчанка – больш.)
44.18 2:5 – Коршунаў (Макроў – больш.)
55.32 2:6 – С. Маляўка (Мядзел, А. Маляўка)
Падчас матчу адбылася бойка з удзелам хакеістаў абедзвюх дружын. Але самы цікавы момант адбыўся, калі Ігар Брыкун – гарадзенскі галкіпер – увайшоў у бойку.
Пасля 35 тураў “Нёман” па-ранейшаму лідзіруе ў турнірнай табліцы, маючы ў сваім актыве 90 ачэй, апярэджваючы свайго галоўнага канкурэнта “Юнацтва” на два ачкі.
Здымак hcneman.by