Кардыёхірургі-дабрачынцы з Нідэрландаў дапамогуць 25 гарадзенцам
Два рэнтгенаэндаваскулярных хірурга і электрафізіёлаг падзеляцца з гарадзенскімі медыкамі навыкамі правядзення высокатэхналагічных умяшальніцтваў па лячэнні арытмій.
Спецыялісты з Нідэрландаў маюць вялікі досьвед падобных аперацый.
Гэтыя ўмяшальніцтвы выконваюцца мінімальна інвазіўным спосабам і патрабуюць найвышшага майстэрства. Лячэнне палягае на выкараненні прычыны ўзнікнення арытмій.
Падобны метад лячэння гарадзенскія хірургі засвоілі толькі месяц таму і цяпер выкарыстоўваюць практычна штодня.
Дзеля абмену досведам медыкі Гродна і Амстэрдама плануюць падпісаць дамову пра супрацоўніцтва.
Наступны крок – візіт у Нідэрланды гродзенскага кардыёхірурга.
Паводле http://www.belta.by