Кансультацыі дактароў-спецыялістаў падаражэлі на 15-20%

|

Цяпер за кансультацыю доктара-спецыяліста давядзецца заплаціць 67 тысяч рублёў замест 58 тысяч. За кансультацыю акадэміка – 193 тысячы замест 167 тысяч.

Папярэдняе падаражанне – на 30% — адбылося месяц таму, у лістападзе.

 

За медыцынскую даведку пра стан здароўя, адсутнасць супрацьпаказанняў на валоданне зброяй, допуск да кіравання транспартным сродкам, іншыя экспертызы і даведкітаксама давядзецца плаціць больш.

Напрыклад, агляд тэрапеўта некалькі дзён таму каштаваў 8100 рублёў, цяпер – 10000.

 

Паводле http://www.tut.by