Затрыманыя злаўмыснікі, якія за тыдзень скралі ў Гродне 150 аўтамабільных нумароў
Нумары прызначаліся для адпраўкі ў краіны блізкага замежжа, дзе з іх дапамогай планавалася легалізаваць скрадзеныя машыны.
Якім чынам нумары перапраўляліся за мяжу і колькі атрымлівалі злачынцы за сваю “працу”, высвятляюць следчыя.
Затрыманыя змешчаныя пад варту.
У крадзяжах нумароў з машын гарадзенцаў падазраюцца таксама дагестанцы, якія перамяшчаюцца па горадзе на белай Ладзе Прыоры.
Аператыўнікі спынялі іх ужо некалькі разоў, але ў машыне нічога не знаходзілі.
Паводле http://www.autogrodno.by
Здымак http://user.vse42.ru