Мокры снег, дождж, туман – навагодні прагноз надвор’я ад “Гроднааблгідрамету”

|

У бліжэйшыя суткі будзе без істотных ападкаў, слабы туман і галалёд.

Тэмпература паветра ўначы ў Гродне -1…+1ºС, па вобласці -3…+2ºС.

Вецер паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Днём 31 снежня захаваецца ў межах -1…+1ºС, месцамі пройдзе мокры снег з дажджом.

 

1 студзеня 2014 года “Гроднааблгідрамет” прагназуе воблачнае з праясненнямі надвор’е, у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, туман, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С , днём -2…+3°С.

 

2 студзеня ўначы на большай частцы тэрыторыі вобласці, днём месцамі пройдзе кароткачасовы мокры снег, месцамі туман, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 4-9 м/с.

Ноччу -4…+1°С , днём  -3…+2°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, невялікі снег пройдзе 3 студзеня. Уначы тэмпература паветра знізіцца да 0…-5°С, днём -3…+2°С.

4 студзеня месцамі чакаецца кароткачасовы снег, днём з дажджом, туман, галалёд. Галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём -2…+3°С.

5 студзеня будзе без істотных ападкаў –3…+2°С уначы, днём -1…+4°С.