Дзмітры Краўчанка: Лепшым гульцом у нас была ўся каманда

|

Першы перыяд застаўся за гарадзенцамі, на 16 хвіліне лік адкрыў Аляксандр Коўшык. У другім перыядзе гаспадары здолелі не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад, вызначыліся Саламонаў і Мусіенка. Але ўтрымаць лік “Гомелю” ў другой дваццаціхвілінцы так і не ўдалося, гарадзенцы выраўноўваюць лік намаганнямі Коршунава. У трэцім перыядзе “Нёман” закінуў дзве неўзаемныя шайбы, тым самым і перамог прынцыповага суперніка з лікам 5:2.


ХК “Гомель” – “Нёман”  – 2:5 (0:1, 2:2, 0:2)


Шайбы закінулі:

0:1 – Аляксандр Коўшык  16:37

1:1 – Яўген Саламонаў 21:12

2:1 – Павел Мусіенка 28:08

2:2 – Андрэй Коршунаў 36:06

2:3 – Іван Мядзел 36:33

2:4 – Віктар Андрушчанка  43:02

2:5 – Андрэй Коршунаў  44:50


align=”middle” alt=”ХК Нёман” >

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітры Краўчанка:

“Хацелася б павіншаваць усіх аматараў хакея, спартсменаў, трэнераў з Новым годам. Няхай ён прынясе шмат станоўчых эмоцый і не расчароўвае як у спорце, так і ў жыцці. Любові, шчасця, здароўя ўсім!

Што тычыцца самой гульні, не скажу, што трэнер фармальна прызначае лепшага – сёння лепшым гульцом у нас была ўся каманда, нягледзячы на тое, што ў нас няпоўны склад – матч сканчалі ў чатыры-пяць абаронцаў. Удзячны хлопцам за тое, што згулялі да канца. Першы перыяд “Гомель” меў перавагу, заціскалі нас у зоне, але мы выстаялі, забілі добры гол. У пачатку другога перыяду выдаленне нас збянтэжыла, але хлопцы выраўнялі гульню. Ну і ў трэцяй дваццаціхвілінцы своечасова закінутыя шайбы дазволілі давесці нам матч да перамогі”.

 

“Нёман”, абыграўшы “Гомель”, часова становіцца першым. Але не варта забываць, што ў “Юнацтва” матч яшчэ наперадзе.

 

Здымкі hcgomel.com