Гарадзенскія эксперты-ідэолагі прызналі кнігу “Асвечаныя Беларушчынай” Алеся Бяляцкага забароненай да ўвозу ў Беларусь

Эксперты ўгледзелі ў кнізе парушэнне пункта 1.3 Адзінага пераліку тавараў, да якіх ужываюцца забароны альбо абмежаванні на ўвоз альбо вываз. Гэта значыць, яны ўбачылі там або “призывы к осуществлению экстремистской и террористической деятельности или публичное оправдание терроризма”, або “материалы порнографического характера, перевозимые в целях сбыта”, або “агитационные материалы, изготовленные с нарушением законодательства”, або “материалы, направленные на пропаганду нацистской атрибутики или символики”, або ў рэшце рэшт “информацию, которая может причинить вред политическим или экономическим интересам государств – членов Таможенного союза”.

 

Экспертызу канфіскаваных выданняў праводзіла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, якім кіруе Павел Скрабко (на фота). Але Таццяна Равяка лічыць, што гэты орган не ўпаўнаважаны праводзіць такія эспертызы, і таму будзе абскарджваць парадак прызначэння экспертызы ў судзе.

 

Раней гарадзенскія ідэолагі гэтаксама прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі фотальбомы “Прэс-фота Беларусі 2011”.

 

“Асвечаныя Беларушчынай” – зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў Алеся Бяляцкага. Кніга выйшла, калі вядомы праваабаронца ўжо знаходзіўся ў турме.

 

Паводле nn.by