“Нёман” абыграў “Хімік-СКА” з лікам 5:2
У складзе “Нёмана” дублем адзначыўся Баярчук. Па адной шайбе закiнулi Коршунаў, Маляўка i Міхайлаў. У “Хіміка” вызначыліся Тыднюк і Агеенка.
“Нёман” – “Хімік-СКА” – 5:2 (2:0, 1:1, 2:1)
Шайбы закінулі:
1:0 – Павел Баярчук (Сяргей Маляўка) 3:30
2:0 – Павел Баярчук (Сяргей Маляўка) 18:13
3:0 – Андрэй Коршунаў (Уладзімір Міхайлаў, Аляксандр Усенка) 20:38
3:1 – Дзяніс Тыднюк (Андрэй Мароз) 35:55
4:1 – Уладзімір Міхайлаў (Віктар Андрушчанка, Сяргей Маляўка) 42:01
5:1 – Аляксандр Маляўка (Павел Боярчук, Сяргей Маляўка) 45:55
5:2 – Ягор Агеенка (Дзмітрый Рудак, Алег Станевіч) 57:44
Варта адзначыць што ў складзе “Нёмана” Сяргей Маляўка адзначыўся чатырма галявымі перадачамі.
Што тычыцца турнірнай табліцы, то ў плэй-оф удзельнічаюць восем каманд. Па выніках чатырох, якія прайшлі да Новага года, удзельнікі чэмпіянату падзелены на дзве пяцёркі – пяць лепшых каманд (Нёман, Юнацтва, Металург, Гомель і Хімік) ужо забяспечылі сабе месца ў плэй-оф. Пяць горшых каманд першай стадыі вядуць барацьбу за тры астатнія пуцёўкі ў плэй-оф.