Гарадзенскі ўніверсітэт – сёмы ў краіне ў рэйтынгу ВНУ паводле Мінадукацыі

Універсітэт імя Янкі Купалы апынуўся ў спісе вышэй за любую іншую рэгіянальную ВНУ. Першая дзясятка рэйтынгу выглядае так (дарэчы, дзясятае месца таксама займае адзін з гарадзенскіх універсітэтаў):

 

1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

3. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

4. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

5. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

6. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

7. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі купалы

8. Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт

9. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыск Скарыны

10. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

 

Гарадзенскі аграрны ўніверсітэт заняў 27 месца.

 

Мэта стварэння рэйтынгу – ацаніць патэнцыял студэнтаў перашга курса ў 2013 г. Пры ацэнцы выкарыстоўваліся колькасныя (колькасць прынятых на бюджэт і на платнае навучанне і г.д.) і якасныя паказчыкі (прахадны бал).

 

Поўны рэйтынг і падрабязная інфармацыя пра методыку яго складання даступныя на сайце Мінадукацыі.

 

Здымак grodnonews.by