У гарадзенцаў застаецца тыдзень, каб пабачыць унікальную выставу, прысвечаную паўстанню 1863 года
Выстава арганізавана сумесна Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем і Шаўляйскім музеем “Аўшрос” (Літва).
Для выставы ў юбілейны год паўстання музей “Аўшрос” сабраў экспанаты з 19 музеяў з Літвы, гарадзенскага музею ды двух польскіх музеяў – з Аўгустова і Сувалак. Сярод экспанатаў: арыгінальныя фотаздымкі, якія расказваюць прыватныя гісторыі ўдзельнікаў паўстання, адзіны захаваны да сёння сцяг паўстанцаў, рымскі імшал аднаго з кіраўнікоў паўстання, ксяндза Антанаса Мяцкявічуса, мемуары Міхаіла Мураўёва, дзённік паўстанца і іншыя.
Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей працуе штодзённа, акрамя панядзелкаў, да 18.00 (касы – да 17.00).
Больш фотаздымкаў з выставы глядзі тут.