Ягор Зубовіч: Увесь час праведзены ў Гродне мне вельмі спадабаўся!
У футболцы “Нёмана” Ягор правёў 14 гульняў і вызначыўся 4 галамі ў чэмпіянаце і адным у кубку Беларусі.
Мы не маглі так проста адпусціць Ягора, не ўзяўшы ў яго каментара.
Ягор Зубовіч: З камандай рассталіся ў сяброўскіх адносінах, пажадалі поспехаў. Мае лепшыя ўспаміны ў “Нёмане”? Я думаю, гэта перамога над мінскім “Дынама” перад дзяленнем на шасцёркі. Ды і ўвесь час праведзены ў Гродне я лічу лепшым. Чаго ж нам не хапіла да трэцяга месца? Напэўна, па большай частцы ўдачы.
Пасля завяршэння чэмпіянату “Нёман” губляе ключавых гульцоў. Як ты думаеш, з-за чаго футбалісты пакідаюць Гродна?
Многіх клічуць на больш выгадныя ўмовы, гэта немалаважны фактар. Гэта, хутчэй за ўсё, асноўная прычына!
Што перадаць гарадзенскім заўзятарам?
Усе заўзятары цудоўныя! Шалёная падтрымка, якая нам вельмі дапамагала. Вялікі ім дзякуй за гэта! Я стараўся іх парадаваць.