Гарадзенец прапанаваў альтэрнатыўныя лагатыпы культурнай сталіцы

У папярэдняй культурнай сталіцы Беларусі – Магілёве – у лагатыпе таксама выкарыстоўваўся будынак – магілёўская ратуша. Гэтаксама і Нясвіж, будучы культурнай сталіцай, выкарыстоўваў выяву вядомага ўсім замка. Таму, выкарыстанне пазнавальнага будынка гэта, так бы мовіць, ужо стандарт.

Лагатып Магілёва як культурнай сталіцы Беларусі і СНД

 

Будынак драмтэатра, пабудаваны ў савецкі час на месцы колішняга кляштара, многім гарадзенцам падаецца не самым удалым выбарам. Гэтаксама і яго афармленне – лога занадта перагружанае дэталямі, шрыфт і колеравая гама таксама не самыя ўдалыя.

 

Карыстальнік фэйсбука Alex Peregudoff прапанаваў некалькі ўласных варыянтаў. Хлопец папярэджвае, што ён не дызайнер, а проста аматар гісторыі і беларушчыны. Вось яго прапановы:

 

Усе варыянты – і афіцыйны, і альтэрнатыўны – завязаныя на архітэктурныя помнікі. Да таго ж усе прапановы ад Alex Peregudoff выкарыстоўваюць сілуэты рэлігійных пабудоў. Што яшчэ можа быць матэрыялам для стварэння лагатыпа Гродна як культурнай сталіцы? Выказвайцеся ў каментарах!