Гарадзенскія выратавальнікі да юбілею МНС зладзяць свята для ўсіх
Выратавальнікі зладзяць гульні, конкурсы і віктарыны для дарослых і дзяцей. Усіх ахвотных пачастуюць фірмовай кашай і гарбатай з палявой кухні.
На некалькі гадзін для гарадзенцаў адкрыецца выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
У гэты ж дзень праваслаўныя вернікі будуць святкаваць Вадохрышча, і на Юбілейным возеры адбудзецца традыцыйнае масавае купанне. Арганізатары плануюць, што з 13 да 15 гадзін у ваду акунуцца каля 300 чалавек.
Начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло запэўніў, што і ён, і ягоныя падначаленыя таксама паўдзельнічаюць у хрышчэнскім купанні.
Напярэдадні, 16 студзеня, у парку Жылібера 60 маладых гарадзенскіх выратавальнікаў урачыста прымуць прысягу.
Пачатак урачыстасці ў 15.30.