У польскім консульстве ў Гродне адкрываюцца новыя памяшканні
Пашырэнне дазволіць палепшыць умовы прыёму наведнікаў і працы персанала: як консулаў, гэтак і мясцовых супрацоўнікаў. Як мы ўжо паведамлялі раней, павінна значна павялічыцца колькасць акенцаў для падачы дакументаў. На жаль, гэта не дазволіць выдаваць беларусам больш віз – для гэтага трэба павялічыць штат консулаў, на што не пагаджаецца беларускі бок.
Перабудова памяшканняў па вул. Будзёнага 48а доўжылася каля двух год. Консульства заняло ўвесь другі паверх будынку, разам з памяшканнямі, дзе калісьці працавалі Польская Мацеж Школьная і Таварыства Беларускай Школы.
Здымак з архіву “Твайго стылю”, чэрвень 2013