Як планавалі рэстаўраваць Савецкую вуліцу ў 1988 годзе
Загаварылі пра захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і пачалі распрацоўваць цікавыя праекты аднаўлення старачанай забудовы галоўных вуліц Гродна. У 1988 г. інстытутам Гроднаграмадзянпраект быў складзены план аднаўлення гістарычнай забудовы Савецкай вуліцы.
Два першыя будынкі злева былі знішчаны ў 1941 г. Цяпер на іх месцы пляцоўка перад кінатэатрам Гродна.
Галоўная ідэя праекта – аднавіць чырвоную лінію вуліцы, запоўніўшы лакуны, якія з’явіліся пасля бамбардзіроўкі Гродна ў чэрвені 1941 г. Прапаноўвалася закрыць ад вачэй гродзенцаў і турыстаў кінатэатар “Гродна” (хаця існавала і больш радыкальная версія поўнага зносу гэтай цаглянай канструкцыі і аднаўлення вуліцы Калючынскай ад Савецкай плошчы да вуліцы Тэльмана), і пабудаваны у канцы 1950-х гг. універмаг, на месцы якога амаль да канца 1940-х гг. стаяў гатэль “Еўропа”.
Так мусіў выглядаць будынак, што закрываў бы кінатэатар “Гродна”
Атрымлівалася адназначна цікава, хаця, напэўна, найлепшым рашэннем было б аднавіць гістарычныя будынкі максімальна дакладна. У любым выпадку, паўставаў досыць утульны дворык, у якім планавалася размясціць гандляроў сувенірамі і мастацкімі творамі.
Забудова, якая закрывае ўнівермаг
Актуальная цяпер мода на разбудову грамадскіх будынкаў і пабудову новых маладзёжных цэнтраў, кінатэатраў і іншага, зрабіла гэты цікавы праект усяго толькі архіўным дакументам.
Закрыты ўнівермаг і летняя кавярня на месцы будынка АВС
Крыніца: harodnia.com