Адна з прац Леона Бакста трапіць у Беларусь

Банк набыў працы адразу трох мастакоў, што нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі, а працавалі ў Парыжы. Акрамя эскіза Бакста, гэта таксама карціна Дзмітрыя Стэлецкага і скульптуры Леона Індэнбаўма. Гэтыя працы ўпершыню патрапяць у Беларусь.

 

Праца Бакста, якая трапіла ў калекцыю Белгазпрамбанка – эскіз касцюма да балета “Жар-птушка” (на малюнку ніжэй).

 

Пра тое, што адзін з беларускіз банкаў зацікаўлены ў пакупцы эскізаў Бакста, паведамляў у ліпені мінулага года пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. Тады супрацоўнікі беларускай амбасады знайшлі працы Бакста на адной з парыжскіх выстаў.

 

Аўкцыённыя таргі па працах Бакста неаднаразова дасягалі цэнавых рэкордаў. Гэтак рэкорд быў усталяваны ў траўні 2012 года на аўкцыёне Christie’s, калі за акварэльны твор “Жоўтая султанша” ананімны пакупнік аддаў амаль 1 500 000 даляраў (937 000 фунтаў стэрлінгаў).

 

***

 

Леон Бакст (сапраўднае імя Леў Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне, у сям’і габрэйскага вучонага-талмудыста. Яго талент раскрыўся ў поўнай меры ў Парыжы.

 

У Гродне імём знакамітага мастака названая вуліца, якая знаходзіцца на гарадской акраіне – у Фабрычным.

 

     
  Больш пра Леона Бакста чытайце тут  
     

 

Паводле інфармацыі TUT.BY