“Нёман” па булітах прайграў “Юнацтву”

|

У асноўны час матчу лік быў 3:3 і каманды перайшлі ў авертайм, але мацнейшага не выявілі. У булітах жа поспех быў на баку мінчан. Пераможны буліт на рахунку Максіма Слыша.

 

“Нёман” – “Юнацтва” 3:4 Б (0:1, 3:2, 0:0, 0:0, 0:1)

 

Шайбы закідвалі:

0:1 Мікалай Міхайлаў (Сяргей Задзяленаў, Віктар Туркін) 19:33

0:2 Алег Шафарэнка (большасць) (Канстанцін Дурноў, Алег Цімчанка ) 28:26

1:2 Яраслаў Масленікаў (Яраслаў Крыстэк, Аляксандр Паўловіч) 29:12

2:2 Віктар Андрушчанка (Андрэй Коршунаў) 30:14

2:3 Аляксандр Абакунчык (Максім Слыш) 31:44

3:3 Станіслаў Лопачук (Іван Мядзел, Аляксандр Коўшык) 33:28

3:4 Максім Слыш (пераможны буліт), 65:00

 

Эдуард Валіулін, выконваючы абавязкі галоўнага трэнера “Нёмана”:

“Гульня атрымалася напружаная. Першы перыяд, вядома, быў трохі бязладны. А потым пайшла гульня, як у плэй-оф. Цяпер практычна ўсе матчы напружаныя – праходзячых гульняў няма ў гэтай пяцёрцы. Было шмат адзінаборстваў, па руху нядрэнна. Напэўна, у гульні ў нас нешта не атрымлівалася, хоць трэба сказаць, што выпадалі некалькі чалавек. Ёсць невялікія праблемы, а значыць – ёсць над чым працаваць”.


Варта нагадаць, што зусім нядаўна ад сваёй пасады быў адхілены галоўны трэнер хакейнага “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка. Мы спецыяльна пра гэта не пісалі, бо чакалі больш падрабязнай інфармацыі. Пра гэта ўсё ў хуткім часе.

 

У выніку апошняга матча “Нёман” адпусціў “Юнацтва” яшчэ на адно ачко. Адрыў мінчан цяпер складае чатыры ачкі.