На Гарадзеншчыне за парушэнні ў будаўніцтве распачалі 27 крымінальных справаў
Махлярствы з коштамі фіксуюцца практычна на ўсіх правераных будаўнічых аб’ектах Гарадзеншчыны.
Часам падрадчык у змове з замоўнікам наўмысна ўносіў у акты працы, якія фактычна не выконваліся. У некаторых выпадках толькі для таго, каб “выкарыстаць” запланаваныя бюджэтныя сродкі.
Днямі ў Мінску раскрылі 2 фальшывыя прадпрымальніцкія структуры, якія аказвалі паслугі па продажы тавараў па завышаных коштах.
Розніцу махляры выплочвалі замоўнікам наяўнымі.
Іх паслугамі карысталіся ў тым ліку будаўнічыя арганізацыі Гарадзеншчыны. Каб знайсці вінаватых, на гэтых прадпрыемствах правядуць унутраныя расследаванні.
Акрамя таго ў Гродзенскай вобласці фіксуюцца выпадкі парушэнні ў правядзенні тэндараў на капітальны рамонт жылога фонду і ў выбары падрадчыкаў на будаўніцтва аб’ектаў.
У 2013 годзе 48 службоўцаў атрымалі адміністратыўнае пакаранне, 33 – дысцыплінарнае, у тым ліку 5 чалавек пазбавіліся сваіх пасад.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.realestate.ru